27.09.2023 Тэгі: правы чалавека, выбарчае заканадаўства 25 лютага 2024 года запланаваныя выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання.
У Беларусі, на кожных выбарах, пэўную катэгорыю выбаршчыкаў шляхам прымусу, запалохвання або заахвочвання стымулююць удзельнічаць у галасаванні. У асноўным гэта студэнты, дзяржслужачыя, работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, вайскоўцы – прафесійныя тыя, што праходзяць службу па прызыву, супрацоўнікі МУС і МНС, асобы, якія жывуць на дзяржаўнай жылплошчы. Спосабы прымусу або запалохвання бываюць рознымі: звальненне, высяленне з дзяржаўнага жылля або адлічэнне. Аднак гэта парушае не толькі нацыянальныя, але і міжнародныя нормы, бо ў беларускім заканадаўстве замацаваны прынцып свабоднага галасавання, які складаецца з таго, што абіраць – гэта права, а не абавязак.
Юрыдычная служба "Вясны" разбіраецца, чым адрозніваецца свабоднае галасаванне ад абавязковага.
Нацыянальныя і міжнародныя прававыя нормы
Да асноўных крыніц выбарчага права адносяцца Канстытуцыя, Выбарчы кодэкс і міжнародныя дамовы.
У нацыянальным заканадаўстве замацавана права ўдзельнічаць у галасаванні.
Частка 1 артыкула 65 Канстытуцыі кажа: "Выбары з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць". Згодна з часткай 2 артыкула 2 і артыкула 58 Канстытуцыі, грамадзянін адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй. Ніхто не можа быць прымушаны да выканання абавязкаў, не прадугледжаных Канстытуцыяй і законамі, альбо да адмовы ад сваіх правоў.
Праваабаронца просіць пракуратуру даць ацэнку словам выкладчыцы БДЭУ аб датэрміновым галасаванні
У Артыкуле 5 Выбарчага кодэкса Беларусі таксама гаворыцца пра добраахвотны характар галасавання.
"Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, удзел у рэферэндуме з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык, удзельнік рэферэндуму асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах, рэферэндуме, за каго галасаваць на выбарах, за што галасаваць на рэферэндуме".
"Любыя абмежаванні выбарчага права павінны мець дакладнае абгрунтаванне"
У Рэкамендацыях па аналізе заканадаўчай базы выбараў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, 2018 года, у п. 6.4. фіксуецца, што ў прававой базе павінна быць выразна паказана, у якіх абставінах выбарчыя правы асобы могуць быць абмежаваныя якім-небудзь чынам або ў якой-небудзь ступені. Такія абмежаванні павінны адпавядаць палажэнням дзеючай Канстытуцыі. Любыя абмежаванні права выбіраць і быць абраным павінны быць старанна правераныя; яны павінны мець дакладнае абгрунтаванне, звязанае з выключнымі абставінамі.
Выбарчыя правы з'яўляюцца аднымі з асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, і любое іх абмежаванне павінна быць прадугледжана для дасягнення законнай мэты і разглядацца як строга неабходнае ў дэмакратычным грамадстве. Акрамя гэтага, любое абмежаванне павінна ўжывацца ў вузкім тлумачэнні. Пашыральныя палажэнні адносна абмежаванняў выбарчых правоў для агульных катэгорый або груп асоб без разгляду канкрэтных абставінаў кожнага выпадку, супярэчаць прынцыпу прапарцыйнасці.
Прымушаць да галасавання забаронена
Такім чынам, Канстытуцыя абвяшчае, што абіраць – гэта права, а не абавязак, адзначаюць юрысты "Вясны". Выбаршчык не абавязаны галасаваць і прымушаць яго ўдзельнічаць у галасаванні – забараняецца Канстытуцыяй. Гэта права не можа быць абмежавана. За неажыццяўленне свайго права голасу, адказнасці выбаршчык не нясе. Запалохванне, ужыванне такіх мер, як высяленне з дзяржжылля, адлічэнне або звальненне, з'яўляецца неправамерным і цягне за сабой, згодна з часткай 1 артыкула 49 Выбарчага кодэкса, устаноўленую заканадаўствам адказнасць.
Згодна з артыкулам 191 Крымінальнага кодэкса Беларусі, максімальнае пакаранне за перашкоду ажыццяўленню выбарчых правоў – пазбаўленне волі ды пяці гадоў.
Таксама права (а не абавязак) удзельнічаць у галасаванні замацоўваецца ў міжнароднай дамове – Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Краіны з абавязковым галасаваннем
Між тым не ва ўсіх краінах існуе свабоднае галасаванне. Так, у нацыянальным заканадаўстве некаторых дзяржаў замацавана, што грамадзяне, якія валодаюць выбарчым правам, абавязаны галасаваць.
Так, у краінах Рады Еўропы галасаванне абавязковае ў Грэцыі. Галасаваць абавязаны ўсе грамадзяне старэйшыя за 17 гадоў у год выбараў. А ў Бельгіі той, хто не прагаласаваў без уважлівай прычыны ў першы раз, караецца вымовай або штрафам у памеры ад 5 да 10 еўра. У выпадку паўтарэння штраф складзе ад 10 да 25 еўра. Калі выбаршчык не ўдзельнічаў у галасаванні не менш за чатыры разы на працягу пятнаццаці гадоў, чалавек выключаецца са спісу выбаршчыкаў тэрмінам на дзесяць гадоў, незалежна ад яго судзімасці. Падобныя абавязальніцтвы адносна выбараў ёсць і ў Балгарыі, але там санкцыі за невыкананне не ўстаноўлены.
Аднак, як адзначае юрыдычная служба, адказнасць за невыкананне абавязкаў галасаваць унутраным правам не заўсёды ўстаноўлена. Замацавання ва ўнутраным праве абавязкі галасаваць не супярэчаць міжнародным дамовам.
Апісанне права грамадзяніна на свабоднае галасаванне знаходзіцца ў артыкуле 25 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), а ў Сіракузскіх прынцыпах – тлумачэнне абмежаванняў і адступленняў ад палажэнняў дадзенага Пакта.
А ў Заўвагах агульнага парадку № 25 пункце 11 гаворыцца аб забароне любых парушэнняў дадзенага права.
"Любыя парушэнні, якія тычацца ўмяшання ў працэдуры рэгістрацыі або галасавання, а таксама запалохванне або прымус выбаршчыкаў павінны быць забароненыя крымінальным заканадаўствам, якое павінна строга ўжывацца".
Права, а не абавязак
Аднак у Рэспубліцы Беларусь замацавана менавіта права абіраць, а не абавязак. Такім чынам, выбаршчык асабіста вырашае калі і за каго галасаваць і ці галасаваць наагул. За адмову ад ажыццяўлення права голасу адказнасці чалавек не нясе, бо яна не ўстаноўленая і не можа быць устаноўленая нацыянальным заканадаўствам, прыходзяць да высновы юрысты "Вясны".