28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, зніклыя, улады У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 і 20 верасня судзілі экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. 28 верасня агучылі рашэнне — апраўдаць беларуса. Яго судзілі ў межах універсальнай юрысдыкцыі. Гараўскага прызналі невінаватым па артыкуле аб знікненні людзей, а менавіта былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага, а таксама па артыкуле аб увядзенні правасуддзя ў зман. Пракурор запрашваў для яго тры гады пазбаўлення волі, але суд вырашыў яго апраўдаць, піша DW.
Нагадаем, у 2019 годзе Юры Гараўскі, атрымаўшы прытулак у Швейцарыі, прызнаўся нямецкаму выданню DW у датычнасці да выкрадання і забойства апазіцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў.
У апошнім слове на судзе Гараўскі казаў:
"Паважаны суд. Вы зараз будзеце прымаць рашэнне. Калі вы вынесеце суровае рашэнне, больш ніхто ў свеце не будзе паведамляць пра злачынствы ўлады. Я прашу прабачэння ў блізкіх і сваякоў загінулых, разлічваю на справядлівае пакаранне швейцарскага суда".
28 верасня суддзя Олаф Хумбель апраўдаў яго па гэтай справе. Як паведамляе "Новы Час", грамадзянскія іскі Алены Захаранкі і Валерыі Красоўскай будуць накіраваныя ў іншы суд.
Падрабязнасці суда:
"Падыйшоў Паўлічэнка і стрэліў у спіну абодвум". У Швейцарыі пачалі судзіць экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі
Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: "Любы вынік паслужыць інтарэсам справядлівасці"
За працэсам назіраў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка — ён пракаментаваў першы дзень суда.
"Усяго толькі быў салдатам, які выконваў загад". У Швейцарыі працягнуўся суд над беларускім экс-спецназаўцам
У апошнім слове былы спецназавец чарговы раз папрасіў прабачэнне ў блізкіх забітых палітыкаў.
Крыніца: Былога сахраўца Юрыя Гараўскага апраўдалі па справе аб знікненні апазіцыйных палітыкаў