09.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі Стала вядома, што палітзняволенага майстра метрапалітэну Дзмітрыя Лянкевіча асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
Такое рашэнне ў судзе Маскоўскага раёна Мінска восьмага жніўня 2023 году агучыла суддзя Лідзія Целіца. Яна прызнала Лянкевіча вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у Маршы. Мужчына прызнаў віну. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Вядома, што ў 2020 годзе Лянкевіч далучаўся да страйку. Першага верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Крыніца: Палітзняволенага майстра метро асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі"