11.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Брэста 25 верасня вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.
Паўла Каралевіча затрымалі і змясцілі пад варту 30 ліпеня 2023 года.
Па матэрыялах абвінавачання, Павел Каралевіч 18 ліпеня 2021 года ў суполцы пад назвай "Анлайн Брэст" у сацыяльнай сетцы "Вконтакте", размясціў паведамленне, якое прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з’яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу.
У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
Тым не меней суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў Паўлу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падтрымайце Паўла паштоўкай альбо лістом: СІЗА-7,224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37. Паўлу Віктаравічу Каралевічу.
Крыніца: "Абражаў не прэзідэнта, а Лукашэнку": паўтара гады калоніі вынес суд жыхару Брэста