19.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва сёмага верасня асудзілі Арцёма Лапікава паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Пушкіна прызначыла Арцёму тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва

Як паведаміла MAYDAY.TEAM, мужчыну затрымалі ў жніўні 2023 года. Яго абвінавацілі ў публікацыі пасля выбараў у 2020 годзе ў сябе на старонцы ў Instagram фотаздымка Лукашэнкі ў форме СС. Публікацыя суправаджалася вершам, тэкст якога невядомы.

Арцёма затрымлівалі ў лютым 2023 года паводле арт. 19.11 КааП. Тады яму прызначылі 15 сутак арышту.

Крыніца: Магілёўца асудзілі на тры гады калоніі за публікацыю фота Лукашэнкі ў форме СС