20.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска 19 верасня асудзілі Іну Багданаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна ўказала аб частковым прызнанні віны, але фактычна віну не прызнала і ад паказанняў не адмовілася. Жанчына паведаміла, што прыймала ўдзел у пратэсных акцыях як баковая назіральніца, а не як удзельніца. А на праезную частку выходзіла выключна з мэтай фатаграфавання, паведаміла на судзе Іна.

Іна Багданава мае вышэйшую адукацыю, працавала юрысконсультам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Да суда ўтрымлівалася пад вартай.

Крыніца: Мінскую юрыстку асудзілі па 8 эпізодах на 1,5 года калоніі за ўдзел у акцыі пратэста