25.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Заводскага раёну Мінска дзясятага кастрычніка асудзілі Яўгена Курцэвіча паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Асіпчык прызначыла Яўгену два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тэпу ("хатняй хіміі").

pratesty-u-minsku-2020-hod.jpg
Фота мае ілюстратыўны характар

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Як паведамляецца ў судовай пастанове, падчас марша ён выкрыкваў лозунг "Жыве Беларусь", а таксама "выкарыстоўваў у якасці пратэснай сімволікі плакат з выявамі асобаў з цялеснымі пашкоджаннямі". Яўген прызнаў віну.

Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Яўген Курцэвіч мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік і гадуе дваіх непоўнагадовых дзяцей.

Крыніца: Мінчука асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе