31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by Суд Ленінскага раёна Магілёва 12 кастрычніка прысудзіў мясцовага 40-гадовага жыхара Андрэя Міндубаева да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса  і ў паклёпе на яго адрас (арт. 367 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.

Андрэя Міндубаева трымалі пад вартай з 10 жніўня 2023 года. Падрабязнасцяў крымінальнай справы пакуль няма, вядома толькі, што магілёвец пакінуў каментар пра Лукашэнку ў адным з тэлеграм-каналаў, прызнаным уладамі РБ "экстрэмісцкім", піша  MAYDAY TEAM.

Крыніца: Жыхара Магілёва асудзілі за каментары на адрас Лукашэнкі