22.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць Шчодры аўторак — гэта глабальны рух, які вызваляе сілу радыкальнай шчодрасці па ўсім свеце.
Шчодры аўторак — што гэта?
Шчодры аўторак узнік у 2012 годзе як простая ідэя: дзень, які падахвочвае людзей рабіць дабро. За апошнія дзевяць гадоў гэтая ідэя ператварылася ў глабальны рух, які натхняе сотні мільёнаў людзей ахвяраваць, супрацоўнічаць і святкаваць шчодрасць.
Асноўная мэта дня — стварыць больш справядлівы свет, у якім шчодрасць ляжыць у аснове грамадства, якое мы будуем разам, раскрываючы годнасць, магчымасці і роўнасць ва ўсім свеце.
У гэтым годзе Шчодры аўторак адзначаецца 28 лістапада!
Чаму важна падтрымаць "Вясну"?
"Вясна" ўпершыню вырашыла далучыцца да глабальнага дню шчодрасці і заклікае падтрымаць яе шматгадовую дзейнасць у абарону правоў чалавека ў Беларусі.
Кожны дзень праваабаронцы ўпарта робяць важную працу, не зважаючы на перашкоды і пераслед:
- дапамагаюць рэпрэсаванным і палітвязням,
- дакументуюць факты пераследу і катаванняў,
- збіраюць, аналізуюць і распаўсюджваюць інфармацыю,
- гучна кажуць пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі на міжнароднай арэне.
Нажаль, пяцёра вясноўцаў застаюцца за кратамі за сваю паслядоўную мірную прафесійную дзейнасць. Гэта кіраўнік "Вясны" і лаурэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.
Вашыя ахвяраванні — гэта не толькі падтрымка нашага змагання за дэмакратыю і вяршэнства права ў Беларусі, але і высокая адзнака нашай працы на карысць беларускага грамадства.
Як ахвяраваць "Вясне"?
Падтрымаць "Вясну" можна праз падпіску на Patreon ці аднаразовым данам праз Stripe. Любая сума ахвяравання мае значэнне!
Далучайся і распавядай сябрам пра такую магчымасць з хэштэгам #GivingTuesday #ШчодрыАўторак.
Памятайце! "Вясна" прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем: рабіце ахвяраванні толькі з замежных картак і не знаходзячыся ў Беларусі ці Расіі. |
Мы лічыць, што шчодрасць і салідарнасць не маюць межаў. У гэтыя няпростыя часы важна аказваць падтрымку рознымі спосабамі і кожны дзень.
Крыніца: Падтрымай "Вясну" ў Шчодры аўторак