22.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Следчы ізалятар у Магілёве. Фота: spring96.org Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лістапада асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі 48-гадовага аўтамеханіка Дзмітрыя Пашына, піша MAYDAY TEAM. Суддзя Наталля Панасенка прызнала яго вінаватым у "абразе Аляксандра Лукашэнкі" паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Прычынай пераследу стаў відэаролік у TikTok у сакавіку 2023 года ў падтрымку Украіны, у якім у рэзкай форме таксама быў раскрытыкаваны Лукашэнка. 

Як адзначаюць магілёўскія праваабаронцы, на дадзены момант відэаролік недаступны. Дзмітрыя Паршына затрымалі ў жніўні 2023 года. Пра мужчыну вядома, што ён знаходзіцца ў разводзе і працуе аўтамеханікам.

Падтрымайце вязня: турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзмітрый Генадзевіч Пашын

Крыніца: У Магілёве за відэа ў TikTok аўтамеханіка асудзілі да двух гадоў калоніі