10.12.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прэміі адбылася 10 снежня ў Вільні. Сярод лаўрэатаў у чатырох намінацыях — двое палітзняволеных.

premja-2023.jpg
Алег Агееў, Наталля Мацкевіч і Яўгенія Парашчанка

Лаўрэатамі сталі:

  • У намінацыі "Праваабронца года-2023" сёлета два пераможцы: намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў і адвакатка Наталля Мацкевіч.
  • У намінацыі "Журналіст(ка) года-2023" пераможцам стаў палітзняволены Аляксандр Манцэвіч.
  • У намінацыі "Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023" лаўрэатам стала Служба эвакуацыі "BYSOL".
  • У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, "Праваабарончая салідарнасць года-2023" пераможцай стала палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.

Крыніца: Сталі вядомыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 года