11.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Віцебскі раённы суд 6 снежня асудзіў мясцовага жыхара Сяргея Зайцава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што на сваім жа судзе ў сакавіку гэтага года выказаўся ў ненарматыўнай форме ў адрас дзяржаўнай абвінаваўцы. Пацярпелай выступала памочніца пракурора г. Віцебска. Паведамляецца, што Зайцаў быў раней судзімы 11 раз. На судзе віцебчук віну не прызнаў. Справу разглядаў Міхаіл Зубеня.
Згодна версіі абвінавачвання, Зайцаў "маючы і рэалізуючы злачынны намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады — памочніцы пракурора г. Віцебска, у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, ускладзеных на органы пракуратуры, у тым ліку ў сувязі з падтрыманнем дзяржаўнага абвінавачвання, разлічваючы на наступнае ўспрыманне іншымі асобамі абразлівай інфармацыі, усведамляючы публічны і зневажальны характар сваіх выказванняў, у сакавіку 2023 года, знаходзячыся ў судзе Першамайскага раёна г. Віцебска, падчас судовага пасяджэння па крымінальнай справе па яго абвінавачванні, публічна, у прысутнасці ўдзельнікаў судовага пасяджэння выказаў у, якая падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачванне па разгляданай крымінальнай справе, негатыўную ацэнку, выяўленую ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання, прыніжаючую аўтарытэт, гонар і годнасць асобы, чым здзейсніў абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў".
Сяргей Зайцаў на судзе віну не прызнаў. Паведамляецца, што ён быў раней судзімы 11 раз.
У выніку суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 50 базавых велічыняў. Шляхам частковага складання пакарання, прызначанага па дадзеным выраку, і пакарання, прызначанага па прысуда суда Першамайскага раёна г. Віцебска ад 2 чэрвеня 2023 года, канчаткова па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у суме 2562,4 рубля