12.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 7 снежня 2023 году адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі ўтвораны Віцебская абласная і 14 акруговых выбарчых камісій па 13 чальцоў кожная. Агулам у вобласці абрана 195 сябраў камісій. Спісы сябраў камісій не былі апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі.
У склад Віцебскай абласной выбарчай камісіі вылучана 13 чалавек, з іх палітычнымі партыямі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі — 11 чалавек (85%), у тым ліку палітычнымі партыямі — 3 чалавекі (23%). Працоўнымі калектывамі 2 чалавекі (15%).
Усяго ў склад 14 акруговых выбарчых камісій вылучана 182 чалавекі, з іх палітычнымі партыямі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі — 141 чалавек (77%), у тым ліку палітычнымі партыямі — 22 чалавекі (12%), працоўнымі калектывамі — 4 чалавекі (2%). Шляхам збору подпісаў — 37 чалавек (20%).
Нагадаем, у рэгіёне неабходна было сфарміраваць 232 камісіі, у тым ліку адну абласную, 14 акруговых, 21 раённую, 5 гарадскіх, а таксама 191 сельскую/пасялковую камісіі. У склад акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій суб'ектамі выбарчага працэса было дэлегавана 1525 прэтэндэнтаў. У вылучэнні традыцыйную актыўнасць праявілі грамадскія аб'яднанні, у тым ліку палітычныя партыі, якія прадставілі дакументы на 747 актывістаў або 49% ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў, ад груп грамадзян адпаведна 674 чалавекі або 44,2% і 104 прэтэндэнты або 6,8% ад працоўных калектываў.
На Віцебшчыне да фарміравання выбаркамаў прынялі ўдзел усе чатыры зарэгістраваныя партыі. Так, Камуністычная партыя Беларусі накіравала 13 сябраў, а Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці вылучылі па 4 прадстаўнікі ў склад абласной, акруговых і раённых камісій. Беларуская партыя "Белая Русь" праявіла большай актыўнасцю на гэтым этапе і рэкрутавала 24 партыйныя актывісты.
Не палітычныя грамадскія аб'яднанні запусцілі ў камісіі пераважную большасць сваіх сяброў. 307 чалавек выявілі гатоўнасць паўдзельнічаць у фарміраванні камісій ад прадзяржаўных прафсаюзаў, ветэранская арганізацыя — 126, Беларускі саюз жанчын — 94, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" — 82, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 56, Беларускі фонд свету — 16.
У адрозненні ад мінулых выбарчых кампаній, на гэты раз у фармаванні камісій, па невядомых прычынах, не будуць удзельнічаць актывісты "Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа".
Крыніца: У Віцебскай вобласці зацверджаныя склады абласной і акруговых выбарчых камісій