12.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіслава Корзуна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Рубахава прызначыла Уладзіславу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Мужчыну утрымлівалі пад вартай з восьмага верасня 2023 года. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях 9 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Уладзіслаў цалкам прызнаў віну.
Пасля абвяшчэння прысуда мужчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Уладзіслаў Корзун мае сярэднеспецыяльную адукацыю, гадуе дваіх непоўнагадовых дзяцей. Працаваў прадаўцом у індывідуальнага прадпрымальніка.
Крыніца: Бацьку дваіх непоўнагадовых дзяцей асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту на 2 гады "хатняй хіміі"