12.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Згодна з Календарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 г. абласныя, Мінская гарадская, акруговыя, раённыя, гарадскія (у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія выбарчыя камісіі мусілі быць утвораны не пазней за 11 снежня. У гэты дзень былі ўтвораныя Мінская абласная і 17 акруговых выбарчых камісій.
Адзначаецца, што ў склад Мінскай абласной выбарчай камісіі ўвайшлі 11 чалавек, з іх два прадстаўнікі былі вылучаныя шляхам падачы заявы, 9 – ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Па адным прадстаўніку вылучылі Камуністычная партыя Беларусі і Ліберальна-дэмакратычная партыя, таксама ў склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі наступных грамадскіх аб'яднанняў – Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчын, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, РГА "Белая Русь", Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў.
13 акруговых выбарчых камісій сфарміраваны ў колькасці 13 чалавек кожная і чатыры акруговыя камісіі – у колькасці 11 чалавек кожная.
Агулам у склад акруговых выбарчых камісій увайшлі 213 кандыдатаў. 103 кандыдаты былі вылучаныя грамадзянамі шляхам падачы заявы, чатыры – працоўнымі калектывамі, 106 – палітычнымі партыямі і грамадскімі аб'яднаннямі.
Ад палітычных партый вылучаны:
- пяць прадстаўнікоў – ад Беларускай партыі "Белая Русь";
- шэсць прадстаўнікоў – ад Камуністычнай партыі Беларусі;
- чатыры прадстаўнікі – ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Ад грамадскіх аб'яднанняў вылучаны:
- 30 прадстаўнікоў – ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;
- 16 прадстаўнікоў – ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі;
- 14 прадстаўнікоў – ад Беларускага саюза жанчын;
- 14 прадстаўнікоў – ад РГА "Белая Русь";
- восем прадстаўнікоў – ад Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;
- сем прадстаўнікоў – ад Беларускага Фонду міру;
- адзін прадстаўнік – ад Беларускага саюза афіцэраў;
- адзін прадстаўнік – ад РГА "Патрыёты Беларусі".
Прозвішчы і імёны сябраў камісій неапублікаваныя.
Непублічныя спісы сябраў выбарчых камісій і скарачэнне магчымасцяў па вылучэнні ў іх склад. Усё, што трэба ведаць пра выбарчыя камісіі