13.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Адыёзнае рашэнне, якое тычыцца месцаў, забароненых для правядзення пікетавання, прыняў Гомельскі гарвыканкам 7 снежня. У параўнанні з выбарамі 2019 і 2020 года яно істотна пагоршыла ўмовы для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў.

У пераліку, які варта прывесці цалкам, – 11 пунктаў, якія ахопліваюць практычна ўсю тэрыторыю горада.

  1. На адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў унутраных спраў, пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (чыгуначны вакзал, прадпрыемствы электрасувязі, аўтавакзал, аэрапорт, порт, грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода -, цепла - і энергазабеспячэння, аптэкі, установы адукацыі ўсіх відаў, аховы здароўя, культуры, спорту, культавыя аб'екты, банкі, прадпрыемствы і аддзяленні сувязі.
  2. На плошчы Леніна.
  3. На прыпыначных пунктах грамадскага транспарту, пасадачных пляцоўках чыгуначных прыпыначных пунктаў, у падземных пешаходных пераходах.
  4. На мастах, пуцеправодах, праезнай частцы аўтамабільных дарог.
  5. На адлегласці менш за 200 метраў ад падземных пешаходных пераходаў.
  6. На адлегласці менш за 300 метраў ад тэрыторый хімічна небяспечных аб'ектаў.
  7. На адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў, збудаванняў, у якіх ажыццяўляюцца вытворчасць, захоўванне або рэалізацыі зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і матэрыялаў, вытворчасць або захоўванне піратэхнічных вырабаў.
  8. На адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў, збудаванняў, у якіх знаходзяцца арганізацыі, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама радыётэлевізійных і радыёперадаючых станцый;
  9. На адлегласці менш за 100 метраў ад тэрыторый аб'ектаў і вытворчасцяў, на якіх эксплуатуюцца патэнцыйна небяспечныя аб'екты з хімічнымі, фізіка-хімічнымі, фізічнымі працэсамі, дзе магчыма утварэнне выбухованебяспечных асяроддзяў, або выкарыстоўваюцца, перапрацоўваюцца, захоўваюцца, транспартуюцца небяспечныя рэчывы.
  10. На адлегласці менш за 50 метраў ад тэрыторый буйных і горадаўтваральных прадпрыемстваў.
  11. На адлегласці не менш за 50 метраў ад месцаў правядзення перадсвяточных кірмашоў, ёлачных кірмашоў, месцаў правядзення навагодніх, калядных, вадохрышчанскіх мерапрыемстваў.

Каментарыі, як кажуць, тут залішнія.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: У Гомелі склалі самы вялікі пералік месцаў, дзе забаронена пікетаванне: а так можна было?