14.12.2023 Тэгі: выбары-2024 У Баранавічах месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў у адрозненні ад папярэдніх выбараў паболела.

Так, у горадзе  Баранавічах нельга збіраць подпісы на адлегласці менш за 50 метраў ад будынка гарвыканкама і Савета дэпутатаў, будынкаў Следчага камітэта, КДБ, суда, пракуратуры, міліцыі, каля тэрыторый буйных і горадаўтваральных прадпрыемстваў, меней за 100 метраў ад устаноў адукацыі і аховы здароўя, а таксама на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на мастах і пуцеправодах, на прыпынках грамадскага транспарту, на парковачных месцах.

Большая адлегласць (200 метраў) прадугледжаная для рэдакцый тэле- і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі.

На тэрыторыі Баранавіцкага раёна зменаў не адбылося: забаронены збор подпісаў на адлегласці менш за 20 метраў ад адміністрацыйных будынкаў сельсаветаў, тэрыторыі Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і Ляснянскага дома-інтэрната для састарэлых, а таксама на пасадачных платформах чыгуначных станцый і на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: Месцы, забароненыя для пікетавання: у Баранавічах – праблемна і лайт-рэжым на раёне