14.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе 14 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовага Чэслава Канановіча. Мужчыну абвінавачваюць у вярбоўцы, навучанні, ці іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, альбо ва ўзброеных канфліктах, ці ў фінансаванні такой дзейнасці паводле ч. 2 арт. 361-3 КК.
Справу прызначаны разглядаць суддзя Вячаслаў Тулейка.
Канановічу, паводле прад'яўленага абвінавачання, можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў.
Падтрымайце Чэслава паштоўкай альбо лістом: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 Чэслаў Войцехавіч Канановіч.
Крыніца: Судзяць мужчыну, які падтрымліваў дабраахвотнікаў ва Украіне