17.12.2023 Тэгі: грамадства, падкаст Асобы: Марфа Рабкова Ужо 39 месяцаў, як Марфа Рабкова ў зняволенні. Яе затрымалі 17 верасня 2020 года. Два з паловай гады яна правяла ў СІЗА-1 на Валадарскага. А ў сярэдзіне сакавіка 2023 была этапавана ў гомельскую калонію.
У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" пачуем тых, хто сустракаў Марфу падчас яе зняволення: адвакатку Наталлю Мацкевіч і сукамерніцу Валерыю Чарнаморцаву. А таксама даведаемся, як імя Марфы гучыць за мяжой — дзякуючы ў тым ліку студэнтцы універсітэта Трэнта (Італія) Мэрыем.
"Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца",— сказала Марфа падчас свайго зняволення. Гэтымі словамі і названы выпуск падкаста, прысвечаны палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай.
"Вясна прыйдзе" · “Мы павінны справіцца”. Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі
А таксама слухайце на іншых зручных вам пляцоўках:
Крыніца: "Мы павінны справіцца". Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі