19.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што шаркаўшчынскія чыноўнікі праводзяць у школах так званыя "адкрытыя дыялогі". Як піша сайт раённай газеты “Кліч Радзімы”, у шаркаўшчынскай СШ №1 днямі правялі адкрыты дыялог "Зрабі правільны выбар". З агітацыяй прыехаў намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Юрый Васілеўскі.
Ён нагадаў прысутным, у тым ліку малалетнім дзецям, якіх туды сабралі, каб паслухаць чыноўніка, што 25 лютага 2024 года ў краіне адбудзецца Адзіны дзень галасавання. Быццам беларускі народ будзе абіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.
Пасля ён распавёў настаўнікам і вучням сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка пра дзейнасць дэпутатаў розных узроўняў, пра тое, як будуць праходзіць выбары 25 лютага будучага года.
Крыніца: Шаркаўшчынскія чыноўнікі пачалі перадвыбарчую агітацыю