25.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Першы пікет для збору подпісаў прайшоў 23 снежня на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам па вуліцы Савецкай у Гомелі. Пад час ранейшых электаральных кампаній тут пікетавалі і праўладныя арганізацыі, і апазіцыйныя грамадскія аб’яднанні. Аднак сёлета сітуацыя кардынальна змянілася.

Паводле рашэння Гомельскага гарвыканкама, пляцоўка перад гандлёвым цэнтрам стала забароненай для правядзення перадвыбарчых пікетаў.

Як паведаміў “Флагшток”, у гэтым зручным для агітацыі месцы, прадстаўнікі праўладнай партыі “Белая Русь” правялі пікет па зборы подпісаў, парушыўшы рашэнне мясцовай улады.

Адзінае ўдакладненне: сёлета ў выбарчым працэсе ўдзельнічаюць і партыя “Белая Русь”, і грамадскае аб’яднанне пад аднайменнаю назвай.

У дадзеным выпадку парушэнне дапусціла - як гэта бачна на фотаздымку - менавіта грамадскае аб’яднанне, прадстаўнікі якой пачалі збіраць подпісы за вылучэнне дзвух асоб: рэктара ГДУ імя Францыска Скарыны Сяргея Хахомава і кіраўніка праўладнай абласной філіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Гаўрыловіча.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Гомелі ГА "Белая Русь" правяла першы пікет па зборы подпісаў, парушаючы заканадаўства