27.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гродзенскі абласны суд У Гродзенскім абласным судзе шостага снежня вынесены прысуд 26-гадоваму жыхару Мінска Яўгену Філіповічу, якога абвінавацілі ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 362-1 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Па матэрыялах абвінавачання, Філіповіч у сакавіку 2021 праз сетку Інтэрнэт і аплатную сістэму PayPal нібыта "пералічыў для забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці грашовыя сродкі ў памеры 29,35 еўра на банкаўскі рахунак, які знаходзіўся ў карыстанні прадстаўнікоў BYPOL".

Суд прызнаў Яўгена вінаватым у прадастаўленні грашовых сродкаў экстрэмісцкаму фармаванню і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Нагадаем, сутнасць гэтага крымінальнага артыкула страціла сілу 26.05.2021 года, аднак суды працягваюць выкарыстоўваць яго ў ранейшай рэдакцыі 2016 года.

Крыніца: За данат у 30 еўра мінчуку прысудзілі два з паловай гады калоніі