28.12.2023 Тэгі: выбары-2024 25 снежня завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Паведамляецца, што ўсяго ў краіне зарэгістраваныя агулам 11 385 ініцыятыўных груп: 164 – у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 11221 – у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.
У выбарчыя камісіі паступілі дакументы аб вылучэнні 366 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Збор подпісаў працягнецца з 17 снежня па 15 студзеня ўключна.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Прапагандысты, экс-намеснік кіраўніка МУС, ідэолаг Лукашэнкі. Хто прэтэндуе на дэпутацтва ў парламенце ад Мінску
Міністарка працы і сацабароны — на Дзяржынскай акрузе, намесніца старшыні КДК — на Вілейскай. Хто збіраецца ў дэпутаты ад Мінскай вобласці