28.12.2023 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Па стане на 26 снежня, у кандыдаты ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў вылучана 366 асобаў. Большасць з іх вылучаецца адным суб'ектам, найболей – працоўнымі калектывамі (163 асобы ці 44,5% ад усяго). Восем чалавек падалі дакументы ад двух суб'ектаў, найболей – шляхам збору подпісаў і палітычнымі партыямі. Распавядаем, што вядома пра вылучэнцаў на дадзеным этапе.

Ад палітычнай партыі "Белая Русь", якая ўтварылася толькі ў сакавіку гэтага года, было вылучана 77 кандыдатаў. 10 чалавек падаліся ад Камуністычнай партыі, 12 – ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. А вось ад Ліберальна-дэмакратычнай пакуль няма кандыдатаў.

Жанчын сярод кандыдатаў складае 52,7 %. Моладзі ва ўзросце да 31 года толькі 8 чалавек ці 2,2 %.Дэпутатаў, якія вылучаюцца на новы тэрмін, – ажно 144 чалавекі (39,3 %). У апублікаванай ЦВК табліцы ёсць графа для грамадзян Расійскай Федэрацыі, але пакуль сярод кандыдатаў няма расейцаў.

Большасць кандыдатаў вылучаецца са сферы адукацыі, культуры, спорту, навукі, аховы здароўя – ажно 118 чалавек (32,2 %). Гэта дырэктары і настаўнікі школ, галоўныя лекары, трэнера і дырэктары дамоў культур. У мясцовыя Саветы дэпутаты вылучаецца 73 дзяржаўных служачых. Пазначана, што пакуль толкькі пяць кандыдатаў ідзе з міліцейскіх органаў, вайсковай службы і органаў па надзвычайным сітуацыям. Таксама дакументы падалі толькі тры прадпрымальнікі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: На новыя тэрміны ў мясцовыя Саветы дэпутатаў вылучаюцца амаль 40% прэтэндэнтаў ад агульнай колькасці