28.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, выбары-2024 Следчы камітэт 27 снежня распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні Алены Жылачкінай (Жываглод), Аляксандра Дабравольскага, Паўла Лібера і Паўла Марыніча.
Сцвярджаецца, што яны нібыта "прымалі меры па супрацьдзеянні законнай дзейнасці Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій і камісій па рэферэндуме".
Усіх чатырох абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 КК (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў).
Алена Жываглод – кіраўніца ініцыятывай "Сумленныя людзі", Аляксандр Дабравольскі – палітык, старшы дарадца Святланы Ціханоўскай, Павел Лібер стварыў платформу для галасавання "Голас", Павел Марыніч з’яўляецца кіраўніком "Маланка Медыя".
Крыніца: Следчы камітэт распачаў "спецвытворчасць" за "супрацьдзеянне дзейнасці Цэнтрвыбаркама"