29.12.2023 Тэгі: выбары-2024 “Юныя парламентарыі” Пінскага раёна прынялі ўдзел у пасяджэнні райвыканкама. Падлеткі з “раённага дзіцячага парламента” сустрэліся з кіраўніком Пінскага раёна Ігарам Брылевічам.

Напярэдадні гэтай важнай для юных парламентарыяў сустрэчы экскурсію па райвыканкаму правёў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі. Ён распавёў падлеткам пра спецыфіку працы кожнага аддзела райвыканкама, працу дэпутатаў і пра важнасць удзелу ў выбарчых кампаніях.

Гэтая падзея шырока асвятлялася ў мясцовых СМІ і праўладных тэлеграм-каналах Піншчыны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: На Піншчыне падлеткаў прывучаюць да ўдзелу ў выбарах