05.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Паводле звестак аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання на Берасцейшчыне кандыдатам зарэгістраваная дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Святлана Барташ.

Раней яна абіралася дэпутатам Драгічынскага райсавета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў. Была старшынёй Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў.

Канкурэнцыю ёй складае кіраўнік спраў Драгічынскага райвыканкама Аляксандр Тынковіч, які прадстаўляе партыю “Белая Русь”.

На безальтэрнатыўнай аснове па Мікашэвіцкай выбарчай акрузе № 38 кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета вылучаны генеральны дырэктар РУПП “Граніт” Эдуард Гаўрылковіч. Таксама па за канкурэнцыяй намеснік дырэктара вучэбна-вытворчага каледжа прыборабудавання Аляксандр Селяховіч, які зарэгістраваны па Брэсцкай Кіеўскай выбарчай акрузе №5.

Спаборнічаць будуць па Мотальскай выбарчай акрузе № 30 старшыня Ляскавіцкага сельсавета Васіль Ільючык і дырэктар ААТ "Дастоева" Вадзім Пернач; па Іванаўскай выбарчай акрузе № 29 дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг “Беларусбанка" у г. Іванава Дзмітрый Такарчук і дырэктар ААТ "Мекосан" Павел Чашун. Абодва прадстаўляюць партыю"Белая Русь".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Абнаўляецца інфармацыя аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ПП НС і абласны Cавет на Берасцейшчыне