08.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Ад Гродзенскай вобласці ў Палату прадстаўнікоў па 13 выбарчых акругах зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выключна прадстаўнікоў чынавенства і наменклатуры. Такім чынам ужо зараз можна назваць усіх будучых “абраных дэпутатаў”.

Па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48 вылучаны дырэктар філіялу Гарадзенскага абласнога спжывецкага таварыства; Віктар Пляскач. Далей – зарэгістраваныя групы наступных вылучэнцаў. Іх пералік прыводзіць “Гарадзенкая праваабарона”.

Гарадзенская Занёманская акруга №49: Міхаіл Аксянюк, начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь;

Гарадзенская Кастрычніцкая акруга №50: Алена Патапава, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў;

Гарадзенская Ленінская акруга №51: Андрэй Анісімаў, дырэктар Гарадзенскага філіялу РУП «Белпошта»;

Гарадзенская Паўночная акруга №52: Алег Раманаў, старшыня РГА «Белая Русь»;

Гарадзенская Памежная акруга №53: Антон Кулісевіч, старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту. На гэтай акрузе зарэгістраваная яшчэ адна група па зборы подпісаў;

Івейская выбарчая акруга №54: Віталь Ракавец, дырэктар «Іўеўскага лясгасу»;

Лідская выбарчая акруга №55: Кацярына Серафіновіч, намеснік дырэктара "Рэдакцыя "ЛідаМедыяКампанія";

Нёманская выбарчая акруга №56: Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

Замкавая выбарчая акруга №57: Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў;

Слонімская выбарчая акруга №58: Валянцін Семяняка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў;

Смаргонская выбарчая акруга №59: Ігар Шалудзін, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэту;

Шчучынская выбарчая акруга №60: Надзея Хальцова, дырэктар ДУА «Гімназія №1 імя Данілы Валковіча г. Масты».

Як відаць з прыведзенага пераліку чатыры чалавекі (Патапава, Серафіновіч, Сонгін і Семяняка) працягнуць прадстаўляць Гарадзеншчыну ў Палаце прадстаўнікоў. З пералічаных 13 кандыдатаў – 8 прадстаўляюць партыю “Белая Русь” і яшчэ адна (Патапава) – КПБ.

Пераважная большасць прэтэндэнтаў – мужчыны. Іх дзесяць. Жанчын – трое.

Дзяржаўныя абласныя і раённыя медыі ніякай інфармацыі пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп і збор подпісаў не даюць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Хто імкнецца ў Палату прадстаўнікоў ад Гродзенскай вобласці – аналізуем разам