14.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 паводле звестак аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, балатуюцца адразу тры кандыдатуры. Такім чынам, выбарцам будзе прадстаўленая магчымасць абраць на альтэрнатыўнай аснове найбольш дастойнага дэпутата.
Жыхары Жлобіншчыны будуць галасаваць за наступныя кандыдатуры:
Уладзіслаў Вярбіцкі – трэнер-выкладчык Гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву. Ён вылучаўся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Спартовец і прафсаюзны актывіст.
Аляксандр Малабіцкі – начальнік аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу Беларускага металургічнага завода. Быў вылучаны працоўным калектывам, прадстаўляе партыю “Белая Русь”. Ён жа ўзначальвае пярвічную арганізацыю партыі на БМЗ. Раней неаднаразова вылучаўся сябрам акруговай выбарчай камісіі.
Аксана Міраеўская – дырэктарка сярэдняй школы №6, сябра партыі "Белая Русь", вылучаная працоўным калектывам. На ранейшых выбарах таксама з’яўлялася старшынёй выбарчай камісіі.
Нагадаем, прадстаўленне ў выбарчыя камісіі адпаведных узроўняў дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты, павінна завяршыцца да 15 студзеня.