14.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Дзіўны “лікбез” праводзяць прапагандысты Бярозаўскага раёна на старонках праўладнага інфармацыйнага партала bereza.by. Тут цягам месяца апублікаваны шэраг безымянных артыкулаў пад красамоўнымі назвамі: “Пра апытанні”, “Пра асаблівасці”, “Пра вылучэнне”, “Пра з’езды”, “Пра мір”. Цяжка нават здагадацца, што гаворка ў іх ідзе пра чарговую электаральную кампанію.

Пад спецыфічным соусам у артыкуле “Пра мір” (відаць, меркавалася напісаць “Пра свет”) распавядаецца пра выбары, якія прыпадаюць на гэты год у многіх краінах свету. Паведамляецца, што апроч Беларусі, “выбары таксама адбудуцца ў Расіі, Інданезіі, Мексіцы і ЗША, якія ўваходзяць у дзясятку найбольш населеных дзяржаў. Парламенцкія выбары чакаюцца ў 10 афрыканскіх краінах, у тым ліку ў Батсване, Гане, Маўрытаніі, Мадагаскары, Мазамбіку, Намібіі, Руандзе, таго, пар і Паўднёвым Судане”.

Матэрыял “Пра з’езды” прысвечаны нядаўна створанай партыі “Белая Русь” і яе ролі ў грамадстве. Іншыя зарэгістраваныя партыі нават не ўзгадваюцца.

“Пра апытанні” папярэджвае, што не варта браць удзел у сацыялагічных апытаннях пад час выбарчай кампаніі, кі гэтыя арганізацыі не маюць адпавернай акрэдытацыі.

Рыторыка ўсіх астатніх матэрыялаў сведчыць пра тое, як і за каго неабходна галасаваць несельніцтву Бярозаўскага раёна 25 лютага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: “Пра мір”: як заклікаюць да ўдзелу ў выбарах ідэолагі Бярозы