24.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY Стаў вядомы прысуд, які быў вынесены жыхару Брэста Дзянісу Красько Брэсцкім абласным судом 22 студзеня. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Па матэрыялах абвінавачання, у снежні 2020 года, Красько “апублікаваў у адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт каментары, накіраваныя на падтрыманне экстрэмісцкай дзейнасці, прапаганду і агітацыю сацыяльнай варожасці і варожасці ў адносінах да супрацоўнікаў дзяржаўных праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў судовай улады, ваеннаслужачым, якія праходзяць службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, апублікаваў у адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт каментары, накіраваныя на падтрыманне экстрэмісцкай дзейнасці, прапаганду і агітацыю сацыяльнай варожасці і варожасці ў адносінах да названай катэгорыі асоб”.

Дзянісу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

За тры каментары абвінаваўца запрасіла тры гады калоніі

Судовы працэс пачаўся 14 снежня, яго вёў суддзя Сяргей Беразюк. Дзяржабвінаваўца – пракурорка Марыя Бялт.

Крыніца: Вядомы прысуд берасцейцу Дзянісу Красько, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці