26.01.2024 Тэгі: выбары-2024 На пасяджэнні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта былі ўтвораны 32 участковыя выбарчыя камісіі. Але калі адбылося гэтае пасяджэнне — можна толькі здагадваецца, бо інфармацыя аб гэтым пасяджэнні на сайце райвыканкама ў раздзеле "выбары" адсутнічала. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паглядзелі, як утвараюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Вілейцы, Валожыне і Маладзечне, і як гэта (не)асвятляецца на афіцыйных сайтах райвыканкамаў.
Вілейскі райвыканкам падзяліўся з выбаршчыкамі інфармацыяй толькі пра месцазнаходжанне ўчастковых выбарчых камісій і памяшканні для галасавання. Таксама апублікавалі колькасны і прадстаўніцкі склад камісіі, але без указанняў прозвішчаў і займаных пасад.
На сайце Валожынскага райвыканкама было анансаванае пасяджэнне Валожынскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій на 23 студзеня 2024 года ў 9.30 у зале пасяджэнняў па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2. Але па стане на 26 студзеня не апублікаваныя вынікі праведзенага пасяджэння. На сайце райвыканкама дагэтуль адсутнічае інфармацыя аб утварэнні ўчастковай камісіі.
Маладзечанскі райвыканкам вырашыў наогул не анансаваць такую інфармацыю на сваім афіцыйным сайце, таму на дадзены момант невядома, ці былі наогул утвораны ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Маладзечанскім раёне, у якой колькасці, іх спосаб вылучэння ды іншыя дадзеныя.
"Адпаведнасць стандартам ужо немагчымая". Расказваем пра ўтварэнне ўчастковых камісій на выбарах*
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Вілейка, Валожын і Маладзечна: таемныя ўтварэнні ўчастковых камісій