02.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска дзясятага лістапада 2023 года асудзілі Ганну Шэіну паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Ганне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў чатырох акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Як паедамляецца ў судовай пастанове, Ганна "выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру, стужкі белага і чырвонага колеру". Яна цалкам прызнала віну. Жанчыну апазналі па фотаздымках з пратэсных акцый.
У Ганны вынялі тры мабільных тэлефона і і сем жорсткіх дыскаў, якія вярнулі пасля прысуду.
Пасля абвяшчэння выраку жанчыну вызвалілі ў зале суда. Ганна мае вышэйшую адукацыю, працуе праект-менеджаркай у таварыстве з абмежаванай адказнасцю і гадуе непоўнагадовае дзіця.
Крыніца: з гады "хатняй хіміі" за 4 акцыі пратэсту. Чарговы прысуд па "народным" артыкуле