05.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "И у нас, на самом деле, создано огромное количество возможностей для ведения политической борьбы самыми разными способами, в самом разном объеме, но в рамках закона. И вы, дорогие беглые, могли бы тоже пользоваться этим законом…", — казаў адзін з нефарматных вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 Арцём Дубінін падчас папярэдніх этапаў выбарчай кампаніі. Але 30 студзеня стала вядома, што яго не зарэгістравалі ў якасці кандыдата. 

Рашэннем акруговай выбарчай камісіі № 63 па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе 30 студзеня былі канчаткова зарэгістраваныя два кандыдаты, якія працягнуць барацьбу за месца ў парламенце. Гэта намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы, а ў недалёкім мінулым – кіраўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба ВС Рэспублікі Беларусь, член "Белай Русі" Руслан Касыгін, і дырэктар установы адукацыі "Барысаўская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтва", член "Белай Русі" Ала Руткоўская. Хто з іх стане дэпутатам, ужо можна меркаваць цяпер. Зразумела таксама і тое, што нават у такіх стэрыльных умовах, якія зрабіла ўлада для электаральнай кампаніі 2024 года, няма месца так званым "нефарматным" гульцом. То бок тым, хто вылучаецца ў "народныя абраннікі" асабіста, па-за наменклатурным колам, не прайшоўшы дзяржаўны селекцыйны адбор. Нават такім адыёзным, як прадавец-кансультант ТАА "ГиперАйтиТрейд", беспартыйны Tik-tok-блогер Арцём Дубінін.

Улада робіць ўсё магчымае і нават з пункту гледжання здаровага сэнсу – немагчымае, каб пазбегнуць непрыемных сюрпрызаў і нечаканасцяў падчас выбараў, каб канчаткова адасобіцца ад грамадства і пераўтварыць саму сябе ў касту "абраных", шлях да якой можа ляжаць толькі праз жорсткі кастынг на далёкіх подступах да самой электаральнай кампаніі.

"Трэба моцна падумаць, чым адзін вылучэнец адрозніваецца ад іншага". Хто ідзе ў дэпутаты па Міншчыне

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра сітуацыю з кандыдатамі па Мінскай вобласці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: "Створана вялікая колькасць магчымасцяў для палітычнай барацьбы". Як Tik-tok-блогера знялі з выбараў