06.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Cуд Лідскага раёна. Стала вядома, што 27 снежня 2023 году ў Лідзе агучылі прысуд 63-гадоваму Генадзю Жукелю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд агучыла суддзя Наталля Лобан

Мужчына патэлефанаваў у раённую міліцыю і выказаўся ў бок Лукашэнкі, калі размаўляў з дзяжурным. Вядома, што ў гэты момант ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Раней яго ўжо судзілі за хуліганства і некалькі разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. 

Крыніца: Жыхар Ліды патэлефанаваў у міліцыю — яго асудзілі за абразу Лукашэнкі