06.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што на Віцебшчыне 31 чалавеку адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі Дзмітрый Хома.
"Завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў. Яна завершана па ўсіх узроўнях дэпутатаў парламента. На тэрыторыі Віцебскай вобласці прэтэндуюць 33 кандыдаты (двум адмоўлена ў рэгістрацыі ў кандыдаты), і 2198 чалавек — у мясцовыя саветы дэпутатаў. Гэта работа працягваецца абласной камісіяй, таму што грамадзяне, якія атрымалі адмову ў рэгістрацыі ад акруговых і раённых выбарчых камісій, маюць права абскардзіць рашэнні ў абласной выбарчай камісіі", — сказаў Дзмітрый Хома.
Паводле слоў Хомы, 1 лютага правам абскарджання рашэнняў акруговай і гарадской выбарчых камісій скарысталіся два грамадзяніны. "Абласная камісія пакінула іх звароты без задавальнення. У іх застаецца права абскардзіць рашэнне абласной камісіі ў Віцебскім абласным судзе. Усяго было адмоўлена ў рэгістрацыі 31 прэтэндэнту на тое, каб стаць кандыдатам у дэпутаты", — удакладніў Дзмітрый Хома. З іх днаму — у абласны Савет, 22 — у раённыя Саветы, 7 — у гарадскія гарадах раённага падпарадкавання і 1 — у сельскія Саветы. 11 чалавек самі знялі свае кандыдатуры.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: На Віцебшчыне 31 чалавеку адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты