09.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Калінкавіцкай выбарчай акрузе №41 Мікалай Маратаеў актыўна ўключыўся ў агітацыйныя мерапрыемствы: у Калінкавічаў праходзяць пікеты ў ягоную падтрымку, ладзяцца сустрэчы з выбаршчыкамі.

Так, 7 лютага ў гарадскім парку ў падтрымку Маратаева агітацыйны пікет правяла ініцыятыўная група "Белай Русі". І гэта пры тым, што Маратаеў лічыць сябе беспартыйным, і вылучаўся шляхам збору подпісаў ад працоўнага калектыву.

Мікалай Маратаеў працуе намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда. Ён вядомы тым, што разглядаў апеляцыйныя скаргі гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі і іншых «вясноўцаў», скаргу Паліны Шарэнда-Панасюк і некаторых іншых жыхароў Гомельшчыны, асуджаных па крымінальных справаў палітычнага падтэксту.

marataeu-1.jpg
Мікалай Маратаеў

Ягоны канкурэнт па выбарчай акрузе Анатоль Станіслаўчык, які з“яўляецца дырэктарам Акцябрскага малочнага завода, агітацыйнай актыўнасці практычна не праяўляе.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Крыніца: У Калінкавічах агітуюць за кандыдата Маратаева, датычнага да пераследу праваабаронцаў і актывістаў