12.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў рэгіянальным медыяцэнтры 7 лютага прайшоў інтэнсіў «Я – валанцёр адзінага дня галасавання!», у якім прынялі ўдзел 30 сябраў руху «Добрае Сэрца» БРСМ Віцебскай вобласці.
Маладыя людзі абмеркавалі, што яны збіраюцца рабіць, знаходзячыся падчас галасавання на выбарчых участках. Аднак валанцёраў на ўчастках для галасавання дзейным беларускім выбарчым законам не прадугледжана. Удзельнікі сустрэчы, як і астатнія 1160 чалавек з руху "Добрае Сэрца", збіраюцца працаваць на 373 участках для галасавання ў колькасці памочнікаў пажылым людзям з інваліднасцю, маламабільным, пажылым, а таксама мамам з каляскамі, з дзецьмі, якія вырашаць рэалізаваць свае права выбіраць для сябе дэпутатаў усіх узроўняў.
Калі гэтая ініцыятыва будзе рэалізавана, то тым самым будзе парушана патрабаванне ч. 6(1) арт. 44 Выбарчага кодэкса. Бо Кодэкс дае магчымасць толькі членам ВК прымаць меры па забеспячэнні дадатковых умоў для галасавання грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: У Віцебскай вобласці на ўчастках для галасавання будуць працаваць валанцёры