16.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На пасяджэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі абмяркоўвалася пытанне гатоўнасці ўчастковых камісій і участкаў для галасавання да адзінага дня галасавання. Таксама ўздымалася пытанне фінансавання акруговых, тэрытарыяльных і ўчастковых выбаркамаў.
Як адзначыў старшыня абласной выбарчай камісіі Пётр Кірычэнка, на ўсіх аб'ектах галасавання праведзена адпрацоўка планаў дзеянняў персаналу на выпадак узнікнення надзвычайных становішчаў, плануецца дзяжурства ратавальнікаў на месцах. Вядзецца работа па аснашчэнні ўчасткаў сістэмамі відэакантролю.
Прадстаўнік абласнога аддзялення «Белтэлекам» паведаміў, што арганізацыя будзе абмяжоўваць уваходныя міжнародныя званкі на тэлефоны ў выбарчых участках. З якой мэтай робяцца такія захады – невядома, паколькі большасць выбарчых участкаў знаходзяцца ва ўстановах адукацыі і патрэбы ў міжнародных тэлефонных камунікацыях у іх няма.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Крыніца: Участкі для галасавання на Гомельшчыне "адрубяць" ад міжнародных званкоў