19.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці 30 лістапада 2023 года асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
Жыхара пасёлка Новы Свержань абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся на працоўным месцы ў кабіне прыгараднай электрычкі, напісаў у пад публікацыяй у тэлеграм-канале каментар у бок Лукашэнкі, які суд палічыў абразлівым.
Падчас працэсу апыталі сведку, памочніка машыніста, які паведаміў, што Дзяніс Носаў не паведамляў яму пра напісаны каментар.
Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда. У яго канфіскавалі тэлефон "як сродак здзяйснення злачынства".
Дзяніс Семянкевіч мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе машыністам электрацягніка рэгіянальных ліній у Мінску.
Крыніца: "У кабіне цягніка абразіў Лукашэнку". 2 гады "хіміі" машыністу за каментары ў Telegram