19.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Савецкага раёна вынес 27 снежня прысуды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе Раману Кур'яновічу і Максіму Бушчыку паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.
Па матэрыялах абвінавачання, Кур'янаў і Бушчык прынялі актыўны ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску: выкрыквалі лозунгі, заміналі мінакам, выходзілі на праезную частку вуліц.
Гэтыя дзеянні пацягнулі "доўгае парушэнне грамадскага спакою, абмежавала права добрапрыстойных грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне, а таксама блакавала рух транспарту і перашкаджала нармальнай працы грамадскага транспарту прычыніўшы шкоду "Мінсктрансу" – Кур'яновіч на суму 7580 рублёў 22 капейкі, што адпавядае не менш за 280,75 базавай велічыні, а Бушчык на суму 22500 рублёў 66 капеек, што адпавядае не менш за 833,36 базавай велічыні, і тым самым яны груба парушылі грамадскі парадак".
Суд прызначыў пакаранне Раману Кур'яновічу ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытагы тыпу тэрмінам на тры гады, а Максіму Бушчыку два з паловай гады "хатняй хіміі".
2 лютага 2024 года Максім Бушчык быў унесены ў "спіс экстрэмістаў".