19.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Прадстаўляем невялікі аналіз дадзеных аб даходах і маёмасці 247 кандыдатаў у дэпутаты, якія балатуюцца ў Гомельскі гарсавет, аблсавет і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Для супастаўнасці дадзеных з разліку былі выключаныя даходы ад продажу нерухомасці і транспартных сродкаў. Даходамі кандыдатаў зацікавіліся журналісты "Флагштока".

Сярэдні дэклараваны даход гомельскіх кандыдатаў быў значна вышэйшы за агульнарэспубліканскі ўзровень – 48 460 рублёў, што ў 2022 годзе адпавядала 1 540 даляраў у месяц. Самымі забяспечанымі апынуліся кандыдаты ў дэпутаты Гомельскага аблсавета. Іх сярэдні гадавы даход склаў 60 222 рублёў

З усіх кандыдатаў у дэпутаты найбольшы гадавы даход задэклараваў дырэктар Светлагорскага ТАА «ТКК Рытэйл" Анатоль Жданаў. Яго гадавы даход у памеры 327 151 даляраў нашмат больш, чым у любога іншага кандыдата. Анатоль Жданаў балатуецца ў Гомельскай аблсавет па Бярэзінскай выбарчай акрузе. Яго суперніцай будзе дзеючая старшыня аблсавета Кацярына Зянкевіч.

Другое месца па ўзроўні даходаў у дырэктаркі ААТ «Тураўскі малочны камбінат" Вольгі Луцко (257 830 руб). Кіраўніца Тураўскага малочнага камбіната з'яўляецца дзеючай дэпутаткай аблсавета. Задэклараваны даход на мінулых выбарах у Вольгі Луцко быў значна ніжэйшы – 73 830 рублёў У тройку самых забяспечаных кандыдатаў у дэпутаты ад Гомельскай вобласці таксама ўвайшоў генеральны дырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык (231 033 руб). Санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да беларускай металургіі, не сталі перашкодай для высокіх заробкаў кіраўніка металургічнага завода. Яго папярэднік на мінулых выбарах такімі даходамі не валодаў. Экс-дырэктар БМЗ Анатоль Савянок, які балатаваўся ў Гомельскі аблсавет у 2018 годзе, задэклараваў 72 629 рублёў.

"Топ - 20 кандыдатаў у дэпутаты з Гомельскай вобласці з самым высокім узроўнем дахода"

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Крыніца: Самыя "залатыя" кандыдаты ў дэпутаты Гомельшчыны