19.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, дыфамацыя 14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага палітвязня Канстанціна Саламіюка. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч.
Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за публічную абразу Лукашэнкі. Яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі. Паводле папярэдніх звестак, да суда мужчыну прад'яўлялі яшчэ і арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўнікоў улады), але з-за тэрмінаў даўнасці, якія выйшлі, гэты артыкул знялі. У выніку мужчыну судзілі за некалькі інтэрнэт-каментароў. У іх, паводле версіі абвінавачвання, негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.
Крыніца: Палітвязня асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку