23.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Каб пераканаць выбарцаў прыняць удзел у датэрміновым галасаванні светлагорскія ўлады прыкладаюць тытанічныя намаганні: кіраўнікі розных узроўняў сваім прыкладам запрашаюць прагаласаваць менавіта датэрмінова, праводзяццца канцэрты і флэшмобы, а раённая газета "Светлагорскія навіны" штодня прысвячае некалькі матэрыялаў гэта тэме.
Толькі за тры дні было апублікавана каля дзесятка матэрыялаў, у якіх прапагандуецца датэрміновае галасаванне. Прыводзім некаторыя загалоўкі:
"Датэрмінова ў Светлагорску прагаласавала лаўрэатка конкурсу "Настаўнік года"; "Любоў да краіны пачынаецца з сям'і: ураджэнец Светлагорска ўпершыню возьме ўдзел у выбарах";"У Дзень роднай мовы светлагорцы галасуюць датэрмінова»; "Старшыня Светлагорскага раённага аддзялення Беларускага саюза жанчын прагаласавала датэрмінова";"Датэрмінова галасуе моладзь Светлагоршчыны";"Актыўна ідзе датэрміновае галасаванне на ўсіх участках у Светлагорску";"У Светлагорскім раёне стартавала датэрміновае галасаванне".
Таксама ў гэтыя дні танцавальная група "Факел" Светлагорскага дома культуры энергетыкаў правялі танцавальны флэшмоб на адным з выбарчых участкаў, па задуме ідэолагаў, "нагадваючы гараджанам пра важнасць удзелу ў галасаванні і што ад іх выбару залежыць будучыня краіны".
Нагадаем, што за тры дні датэрміновага галасавання ў ім прынялі ўдзел па Беларусі - 24,44% выбаршчыкаў, а на Гомельшчыне – больш за 30%.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Крыніца: На прапаганду датэрміновага галасавання на Светлагоршчыне кінуты ўсе сілы