24.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні Напярэдадні адзінага дня галасавання ў Беларусі актывізаваліся затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманы жыхара Кіраўска, які нібыта збіраўся "ўсталяваць схаваную камеру на выбарчым участку"

Тэлеграм-канал праўладнага праўладнага агенцтва "Бабруйск медыя" апублікаваў відэа з затрыманым жыхаром Кіраўска, якога абвінавачваюць у сувязі з ініцыятывай "Кааліцыя пратэстных двароў", піша "Медыязона". 

У сюжэце кажуць, што затрыманага клічуць Юрый Аверкаў. Ён з'яўляецца адміністратарам «дэструктыўнага тэлеграм-канала» Кіраўска. У роліку закадравы голас паведамляе, што мужчына ў канале заклікаў людзей выходзіць на вуліцы і «парушаць грамадскі парадак». Таксама Аверкаў прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".

Сілавікі затрымалі берасцейца за ўдзел у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе

Ролік з мужчынам апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал "Першая мяжа". На камеру мужчына кажа, што далучыўся «да натоўпу», каб пафатаграфаваць.

Аўтары канала пішуць, што ў дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за грубае парушэнне грамадскага парадку (артыкул 342 КК). Дзе цяпер знаходзіцца затрыманы, невядома.

У Мінску затрымалі каля сарака архітэктараў

Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманні пачаліся на мінулым тыдні, меркавана, 14 лютага. Разам з імі затрымлівалі і членаў іхніх сем’яў — агулам да 70 чалавек. Некаторых пасля адпусцілі.

"Нашай Ніве" ўдалося пацвердзіць імёны пяці архітэктараў, затрыманых у Мінску. Некаторыя з іх атрымалі суткі, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы. Нам вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасля вяртання з-за мяжы.

Прычынай затрымання, імаверна, сталі абвінавачванні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.

Крыніца: Затрыманні напярэдадні адзінага дня галасавання: хроніка пераследу 24 лютага