25.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Беларусі 25 лютага – адзіны дзень галасавання па выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласныя і мясцовыя саветы. Яму папярэднічала датэрміновае галасаванне, пад час якога бюлетэні атрымалі 41,71% выбаршчыкаў. Масавае галасаванне кіраўнікоў усіх рангаў, студэнтаў, рабочых і пенсіянераў, падарункі за ўдзел у галасаванні, канцэрты і флэшмобы — так выглядала папярэдняе галасаванне. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" збіраюць інфармацыю аб тым, як галасуюць беларусы 25 лютага.

Студэнты, вайскоўцы, адкрытыя кабінкі, Канстытуцыя — у падарунак. Як у Беларусі праходзіла датэрміновае галасаванне

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць, як прайшло ў Беларусі датэрміновае галасаванне.

Групы хуткага рэагавання, нарады міліцыі і аператыўна-сітуацыйныя штабы

Супрацоўнікі міліцыі будуць гатовыя рэагаваць на пазаштатныя сітуацыі і аказваць неабходнае садзейнічанне выбарчым камісіям у спыненні парушэнняў.

"Да месцаў правядзення галасавання набліжаныя нарады, прадугледжаны мабільныя групы і групы хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы. На аб'ектах выкарыстоўваюцца сістэмы відэаназірання. Без увагі не застанецца ні адно правапарушэнне або здарэнне", — папярэджваюць грамадзян сілавікі.

aperatyny-shtab-vybary.png
Аператыўна-сітуацыйны штаб

Таксама задзейнічаныя добраахвотныя дружыны, ветэранскія арганізацыі і БРСМ.

У гэтым годзе на ўчастках для галасавання катэгарычна забараняецца: фатаграфаваць, здымаць на відэа ці выносіць выбарчыя бюлетэні, здзяйсняць іншыя супрацьпраўныя дзеянні, альбо знаходзіцца ў стане ап'янення.

Гомельшчына выправілася і б'е рэкорды

Пасля "праколу" ў першы дзень датэрміновага галасавання, калі Гомельская вобласць прадэманстравала самы нізкі працэнт яўкі на ўчасткі, на 9.00 25 лютага яўка выбаршчыкаў, паводле звестак абласной камісіі склала 51,63% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання.

Сёння зраніцы на выбарчым участку для галасавання №87 У Гомелі і прысутнасці шматлтктх журналістаў прагаласаваў за «надзейны мост ва ўпэўненае заўтра» старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

А памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў прагаласаваў на выбарчым участку № 97 "Упэўнены, што праз час мы будзем успамінаць гэты час з гонарам і натхненнем", — сумбурна пракаментаваў чыноўнік.

Крыніца: Адзіны дзень галасавання ў падзеях і фактах