27.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста судзілі Генадзя Васілюка паводле ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крыімнальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Клышпач. Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Ягор Кронда, які запрасіў для Генадзя адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як паведамляе "Берасцейская вясна", 15 верасня 2023 57-гадоваму Генадзю Васілюку прызначылі штраф за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". У Генадзя на старонцы ў "Аднакласніках" знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" матэрыялы. Акрамя гэтага, Васілюка звольнілі з лакаматыўнага дэпо "па пагадненні бакоў".
Сёмага снежня 2023 года Генадзя затрымалі ў межах крымінальнай справы за "паклёп на Лукашэнку" (ч. 1 арт. 367 КК) і змясцілі пад варту ў СІЗА. Справу разглядалі 22 і 26 лютага 2024 года.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 года паставіў рэакцыю "Клас" у сацсетцы "Аднакласнікі" пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.
Генадзь прызнаў віну і паведаміў, што ў названыя дні чэрвеня ён ездзіў на вёску ў Жабінкаўсікм раёне, што пацвярджае выпіска ад мабільнага аператара. Мужчына карыстаецца кнопкавым тэлефонам, таму ў вёсцы ён не мог заходзіць у "Аднакласнікі".
Пракурор Ягор Кронда палічыў віну Генадзя цалкам даказанай і запрасіў для яго адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучвалі на пасяджэнні 26 лютага, але яго выінк праваабаронцам невядомы.
Крыніца: 57-гадовага чыгуначніка з Брэста асудзілі ла "лайкі" у "Аднакласніках"