06.03.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, падкаст, гісторыі вязняў, псіхалагічная дапамога Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед?
Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных?
"Я не ведаю, колькі мне яшчэ спатрэбіцца часу, каб перастаць бачыць турму ва сне", – адзначае адзін з суразмоўцаў.
"Пераслед па палітычных прычынах – гэта заўсёды траўматычны досвед, нават калі нам так не здаецца", – зазначае псіхалагіня.
Гэта слухаем ў новыс выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"!
Слухайце падкаст таксама праз:
Слухайце таксама:
Якія прыбіральні ў зняволенні? Адказваем у падкасце "Вясна прыйдзе"
"Мы павінны справіцца". Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі
Крыніца: Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны. Новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"