07.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, гендарныя правы Восьмага сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. Менавіта за барацьбу за грамадска-палітычныя правы і выказванне свайго меркаванне ў Беларусі са жніўня 2020 года пераслед зазналі больш за 8000 жанчын. Сёння ў Беларусі налічваецца 171 палітзняволеных жанчын, якія на дадзены момант утрымліваюцца ў месцах няволі. У сувязі з пратэстамі супраць дзеючай улады і вайной ва Украіне з 2020 года агулам былі асуджаныя мінімум 1033 жанчыны, з іх 242 — да калоніі, 497 — да "хатняй хіміі", 70 — да "хіміі", пяць жанчын — да арышту, дзве — да прымусовага лячэння. За гэты час асуджаны і вызвалены з-за кратаў мінімум 321 жанчына. "Вясна" ў лічбах і карцінках распавядае пра рэпрэсіі ў адносінах да жанчын.

Спіс палітзняволеных і больш інфармацыі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org

Крыніца: Больш за 8000 жанчын зазналі палітычны пераслед у Беларусі. Рэпрэсіі ў адносінах да жанчын — у інфаграфіках