14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама пакідаў каментары ў Telegram.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
Telegram-каналы, чаты і боты «Фонд Беларуской Солидарности BYSOL», «Польша от яслей до ВУЗов. Partyzanka», «Belarussische Diaspora in Ӧsterreich», «Беларуский OSINT Phoenix»;Youtube-канал «Menavita Online»;????Старонкі ў «Аднакласніках» «Беларусь ЗА перемены», «игорь атрофименко»;????Instagram-старонкі «Беларусь Live», «pangenatawr», «weeklytopfake».????TikTok-старонкі «Iron Man», «наступ», «BYSOL», «Arseniy».
Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, а таксама актывіста Сяргея Верамеенкі распачалі спецвытворчасць
Гарадзенцаў збіраюцца судзіць завочна.
Уладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Журналіста запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці. Уладзімір ужо два з паловай гады не пражывае ў Беларусі.
54-гадоваму Сяргею Верамеенку інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
МУС прызнала “Празрысты Магілёў” “экстрэмісцкім” фармаваннем
Па рашэнні МУС тэлеграм-канал "Празрысты Магілёў", а таксама чат канала і бот зваротнай сувязі прызнаныя "экстрэмісцкім фармаваннем", паведамляе выданне Reform.by.
У пералік "экстрэмісцкіх фармаванняў" унесены таксама лагатып канала.
На 14 сакавіка на тэлеграм-канал быў падпісаны 351 чалавек, яшчэ 156 з'яўляюцца ўдзельнікамі чата канала, піша “Медыязона”.